У гарадзенскай кірсе прайшоў першы арганны канцэрт: усе ахвотныя не змясціліся

На ўрачыстым адкрыцці і асвячэнні аргана прысутнічалі каталіцкі і праваслаўны епіскапы, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса Швецыі, Вялікабрытаніі, Фінляндыі і Польшчы, прадстаўнікі нямецкага бізнеса з Мінска і Масквы.
Урачыстую службу адкрыў хор з нямецкага Ляйпцыга. У адкрыцці прымалі ўдзел вядомы гарадзенскі арганіст Бруно Тэрмён і салісты Гарадзенскай капэлы Марына Гаравая (сапрана) і Уладзімір Гаравы (барытон).



Амбасадар Вялікабрытаніі Брус Бакнэл

Арганіст Бруна Тэрмён
Інфармацыя і здымкі прадстаўленыя Евангеліцка-Лютэранскай абшчынай Гродна
