Прыём прац на фестываль AD.NAK! працягнуты да 12 чэрвеня

|

Уключна да 13 чэрвеня адкрытая РЭГІСТРАЦЫЯ на бясплатны воркшоп па стварэнні рэкламы па папулярызацыі безнаяўных разлікаў у краіне — ПЛАЦІМ БЕЗНАЯЎНА. Дзякуючы партнёру гэтага конкурсу — плацежнай сістэме Рэспублікі Беларусь “БЕЛКАРТ” — кожны з каманды пераможцаў гэтага конкурсу атрымае картку з унікальным дызайнам і 4 мільёнамі рублёў на рахунку!

 

Таксама ўдзельнікам конкурснай праграмы трэба звярнуць увагу на конкурс БРЭНД-ПЕРАЗАГРУЗКА, які прызначаны развязаць рукі рэкламістам і даць магчымасць удзельнікам перапрацаваць вядомыя мясцовыя гандлёвыя маркі і брэнды так, каб яны адназначна ўспрымаліся як беларускія. На літасць дызайнераў здаліся “Онега”, AIST, “Сочный і M1NSK.

 

Яшчэ адзін новы сёлетні конкурс — ЗДЗІВІ ІНТУРЫСТА! У яго межах удзельнікам прапануецца стварыць дызайн-канцэпт для беларускіх сувеніраў — ільняной торбы, майкі, кубка і нататніка, якія будуць вырабляцца ў прамысловых маштабах. Пераможцу конкурсу чакае прыз у 5 мільёнаў беларускіх рублёў ад партнёра конкурсу — кампаніі Universal Press, а таксама кантракт на выплату ганарару ад кожнай партыі прадукцыі.

 

Ну а пераможцам традыцыйнай намінацыі Каша сувораўская можа стаць абсалютна кожны! Для гэтага трэба даслаць любы здымак факту (надпіс, выява, шыльда), што дэманструе ці выкарыстоўвае памылковыя гістарычныя і культурніцкія стэрэатыпы альбо зроблены супраць усіх канонаў рэкламнай логікі. Чарговы рэкламны “перл” вас забаўляе ці псуе вам настрой? Абурае і дорыць эстэтычныя пакуты? Дасылайце яго нам на адрас [email protected]!

 

Усіх пераможцаў намінацый і конкурсаў чакаюць павага, прызнанне і каштоўныя прызы ад партнёраў Фестывалю. Генеральны партнёр — кампанія velcom.

 

На мінулым тыдні Аргкамітэт абвясціў склад журы Пятага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!. У яго ўвайшлі прадстаўнікі найбуйнейшых рэкламных агенцтваў, вядомыя асобы са сферы бізнесу, культуры, шоу-бізнесу, сродкаў масавай інфармацыі і іншых напрамкаў дзейнасці. Менавіта яны будуць ацэньваць работы, пададзеныя на конкурсы і намінацыі Фестывалю.

 

Поўны спіс сябраў журы Пятага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!

 

Удзел у Фестывалі БЯСПЛАТНЫ!

 

Дэдлайн прыёму працаў – 12 чэрвеня.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў з папярэдняй адметнай адукацыйнай праграмай з удзелам замежных экспертаў — 25 чэрвеня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры Ёханэса Раў (IBB, Мінск, пр. Газеты “Праўда”, 11).

 

Усе падрабязнасці пра Фестываль, намінацыі і ўмовы ўдзелу ў воркшопах у адпаведных раздзелах сайта Adnak.by.

 

Дадатковая інфармацыя: (029) 177-01-21, (029) 755-14-34, е-mail: [email protected].

 

Трэба так! Дбай пра сваё не прагадаеш!


align=”” alt=”фестываль AD.NAK” >