“Экакульт” – летні фотаконкурс для гарадзенцаў

|

Мэта конкурса – звярнуць увагу гарадзенцаў на асяроддзе, дзе яны жывуць, а таксама нагадаць пра экалагічныя праблемы і адказнасць кожнага за стан наваколля.

 

На конкурс прымаюцца фота і відэа, фотагісторыі, калажы, Instagram. Конкурс адкрыты для карыстальнікаў сацыяльных сетак і не патрабуе ад удзельнікаў складаных маніпуляцый.

 

Для таго, каб прыняць удзел, можна:

 

– загружаны на сваю старонку ў VK, Facebook, Twitter ці Instagram здымак пазначыць хэштэгам #ecogrodno або #ecocult

– загрузіць фота ці відэа ў альбом групы (https://vk.com/ecocultgrodno або https://www.facebook.com/events/1386637418249775/)

 

Конкурс працягваецца з 5 чэрвеня да 31 жніўня

 

Абвешчаныя тры намінацыі:

“Культурна жыць не забароніш: погляд на экалогію горада”

“Безкультуршчына Гродна: погляд на экалогію горада”

“Што я раблю для экалогіі Гродна?”

 

Фотаздымкі і відэа павінны быць выкананы аўтарам у 2013-2014 гг., у тым ліку ў перыяд правядзення конкурса. Колькасць прац не абмежаваная. Фота мусяць назву або апісанне.

 

Дасылаючы працу, аўтар аўтаматычна дае згоду на іх публікацыю на сайце greenbelarus.info і ў сацыяльных сетках, друк і прэзентацыю на мерапрыемствах арганізатараў у час конкурсу і пасля яго завяршэння.

 

Кантакты:

[email protected]

+375-297-830-845