Гарадзенцы пра Украіну: “Славяне з аднаго боку, фашысты — з другога”, “Лукашэнка мог бы ўсё ўрэгуляваць”

| Без катэгорыі

Спадарыня: “Канечне, хацелася б, каб быў мір, каб усё-ткі яны дамовіліся мірным шляхам. Але наколькі я разумею, усходняя Украіна ўсё-ткі хоча свабоды. Хоча менавіта адлучыцца, напэўна, а надалей нават не ведаю — можа нават да Расеі далучыцца”.

 

Мужчына: “Хочацца, каб усё было добра, але ж…”

 

Сталы мужчына: “Не ведаю, там трэба, напэўна, усё разбамбіць і ўсё з зямлёй зраўнаць, каб усё роўна ў іх было, каноплі можна пасеяць”.

 

Кабета: “Па-мойму, Беларусь зусім неяк не ўдзельнічае. Усё-ткі мяжа з Украінай. Я не ведаю, чым мы можам дапамагчы, але такога нейтралітэту трымацца не зусім правільна”.

 

Спадар: “Украінцы, вядома, супакояцца рана ці позна, прыйдзе свой час. Яны ўжо супакойваюцца”.

 

Маладая жанчына: “Мір будзе ўсё-ткі, але нічога добрага я цяпер не бачу: ваююць, лепей бы спынілі гэта ўсё. Як любая дзяржава, заўсёды за мір выступае, можа ўнесці свой уклад Беларусь, як усе астатнія. Мы ж нармальныя людзі, хочам міру”.

 

Сталы мужчына: “Не, не будзе міру, таму што фашызм і з гэтым, мне здаецца, заўсёды так будзе. Таму што супрацьлеглыя сілы: славяне з аднаго боку, фашысцкая ідэалогія з другога боку”.

 

Дзяўчына: “Мір будзе ва Украіне, трэба пачакаць у часе”.

 

Спадар: “Па тэрмінах сказаць нельга, прадказаць — калі, гэта будзе складана”.

 

Жанчына сталага веку: “Мне здаецца, не трэба лезці ва ўкраінскія справы, яны самі вырашаць. Толькі ў якасці міратворцаў. Ён мудры правіцель, Лукашэнка, ён захоча гэта ўсё ўрэгуляваць, ну калі зможа”.

 

Спадар: “Спробы заўсёды – нядрэнна. Мы, ясна, утаргацца туды не будзем, беларусы, самі. А калі Украіна пажадае нейкіх міратворчых дзеянняў, Лукашэнка, каб некаму дапамагчы, нібыта не адмаўляў ніколі”.