У Гродне адкрылі новы фрагмент вуліцы Курчатава (фота)

У 9.00 3 ліпеня вуліцу ўрачыста адкрыў старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. На ўрачыстасці прысутнічала каля 150 чалавек – часткова мясцовыя жыхары, а часткова – масоўка.

Агулам працы па пабудове новага адрэзка вуліцы цягнуліся каля 11 месяцаў. Дарога прайшла праз колішнюю вёску Дзевятоўка.