У Гродне адбудзецца творчая сустрэча з Палінай Рэспублікай

Выступ маладой беларускай спявачкі-барда адбудзецца 18 жніўня ў 19.00 у галерэі “Крыга”. 

 

Паліна сама піша музыку і тэксты на беларускай, украінскай і рускай мовах. У рэпертуары барда нават ёсць спевы па-французску.

 

Дзяўчына з’явілася на сцэне ў 2011 годзе. Вельмі хутка стала вядомай, перамагла на “Бардаўскай восені” і ўжо нават прадстаўляла Беларусь на міжнародных фестывалях.

Зараз Паліна вучыцца ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і працягвае пісаць песні і даваць канцэрты. У Гродна Паліна Рэспубліка выступіць у другі раз. Першая сустрэча ў Гродне прайшла у лютым 2012 года.

 

Уваход на сустрэчу вольны.