![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000042814.jpg)
У п’яных гарадзенскіх кіроўцаў канфіскуюць аўтамабілі
Адзін з кіроўцаў быў затрыманы ў вёсцы Азёры на машыне “Ford”. Мужчына патлумачыў, што ў гэты жа дзень набыў аўтамабіль ў Парэччы і вяртаўся дадому.
Да паездкі з сябрам выпіў бутэльку водкі. Пасля вяртання дадому выпіў з сябрам яшчэ адну бутэльку і паехаў на купацца. Па дарозе дадому кіроўцу затрымалі.
У гэты жа дзень спынілі 20-гадовага кіроўцу “Opel”, які выпіў 1 літр піва.
Абодва кіроўцы адмовіліся ад медыцынскага агляду – паведамляе прэс-служба ДАІ.
Машыны “Opel” і “Ford” канфіскуюць.