Перамога, якой аказалася мала
У гасцявой сустрэчы з брэсцкім “Дынама”, якая праходзіла 17 жніўня, нашая каманда спачатку прапусціла (вызначыўся славуты нападнік гаспадароў Раман Васілюк), але затым вырвала перамогу дзякуючы трапным ударам Рэкіша і Кавалёнка.
“Нёман” узняўся на 7-мы радок і яшчэ мае шанс параўняцца з “Тарпеда-БелАЗ”, якое мае 30 ачкоў і ідзе шостым.
| 1 | БАТЭ, Барысаў | 48 |
| 2 | “Дынама-Мінск” | 45 |
| 3 | “Нафтан”, Наваполацк | 37 |
| 4 | “Шахцер”, Салігорск | 32 |
| 5 | “Гомель” | 31 |
| 6 | “Тарпеда-БелАЗ”, Жодзіна | 30 |
| 7 | “Нёман”, Гродна | 27 |
| 8 | “Мінск” | 26 |
| 9 | “Слуцк” | 21 |
| 10 | “Дынама-Брэст” | 19 |
| 11 | “Белшына”, Бабруйск | 15 |
| 12 | “Днепр”, Магілёў | 12 |
Але нават у гэтым выпадку па дадатковых паказчыках каманда з Жодзіна ўсё роўна апярэдзіць гарадзенцаў.
Цяпер “Нёману” засталося згуляць яшчэ на сваім полі з БАТЭ (31 жніўня).
Затым каманда працягне гуляць у чэмпіянаце краіны ў кампаніі каманд, якія разгуляюць месцы з 7-га па 12-е.
Таму замест наймацнейшых каманд краіны заўзятарам увосень давядзецца назіраць за гульнёй каманды Сяргея Саладоўнікава супраць “Мінска”, “Слуцка”, “Дынама-Брэст”, “Белшыны” і “Дняпра”.
Не лепшая сітуацыя для каманды, якая сёлета адзначала 50-годдзе ад моманту заснавання…
17 жніўня. “Дынама-Брэст” – “Нёман” 1-2
Фота з афіцыйнай старонкі “Нёмана” у Фэйсбуку
