У гарадзенскай школе №34 адкрыюць беларускі клас
Такім чынам, сёлета ў два першыя класы на Гародню беларускія класы школаў №32 і №34 – набралося шаснаццаць першакласнікаў, якія будуць навучацца па-беларуску.
Старшыня гарадзенскай гарадской рады ТБМ Аляксей Пяткевіч лічыць, што дасягнуць гэтага ўдалося дзякуючы сталай агітацыйнай працы сяброў Таварыства беларускай мовы.
– Вынік добры, раней такога не было. І назіраецца пэўная тэндэнцыя прагрэсу. Гэта вельмі прыемна, хаця такая колькасць не вельмі цешыць, калі ўлічыць, што ў школах па 10 першых класаў, то невялікі беларускамоўны клас на гэтым фоне выглядае вельмі і вельмі сціпла.
У Гародні ў гэтым навучальным годзе ўжо адкрыты класы па-беларуску ад першага па чацвёрты клас.
Таксама навучанне будзе двух пяцікласнікаў-гімназістаў, магчыма ў дзясятай гімназіі Гародні.
Сярод дашкольнікаў: будзе працаваць дзве беларускія групы пры садку №45, якія ахопліваюць узрост ад 2-х да 5 гадоў.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Радыё Свабода