11 пратаколаў складзена на вясельны картэж у Гродне
ДАІ узмацніла кантроль над вясельнымі картэжамі апасля відэа, на якім калона машын праязджае перакрыжаванне на вуліцы Горкага на чырвонае святло.
Учора вясельны картэж звярнуў на сябе ўвагу адсутнасцю нумара на першай машыне калоны і немагчымасцю аб’ехаць апошнюю машыну.
У выніку, пасля затрымання картэжа супрацоўнікамі ДАІ, высветлілася, што ў двух кіроўцаў не было права на кіраванне аўтамабілем, адзін аўтамабіль не быў зарэгістраваны ў ДАІ, у трох кіроўцаў аўтамабілі зацемнены звыш нормы – паведамляе прэс-служба ДАІ.
На вясельны картэж складзена 11 пратаколаў.