Дзень памяці дзяцей, якія загінулі на дарогах Гродзеншчыны, адбудзецца 3 верасня

3 верасня ў 12 гадзін на Савецкай плошчы пачнецца акцыя ДАІ “Дзень памяці”. Каля фігур дзяцей паставяць невялічкія лампадкі для малітвы.

 

Падчас акцыі, на светадыёдным экране будзе транслявацца відэаролік з падобных мерапрыемстваў мінулых гадоў.

За апошнія 5 год на дарогах Гродзеншчыны загінула 24 хлопчыкі і дзяўчынкі. 24 роставыя фігуры з дадзенымі, датамі смерці і ўзростам на момант смерці будуць устаноўленыя на плошчы – паведамляе прэс-служба ДАІ.

Гэта мерапрыемства праводзіцца толькі па Гродзеншчыне. Падобныя акцыі адбудуцца у Лідзе, Смаргоні, Слоніме.