![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000043015.jpg)
Хлопец з Ліды скраў асабістую справу з ваенкамату
19-гадовы жыхар Ліды не хацеў ісці ў войска. Ён скраў асабістую справу і ўліковую карту, але засталася электронная копія дакументаў.
Падчас прызыву хлопец праходзіў медкамісію, дзе атрымаў дакументы на рукі і вырашыў скрасці іх. Пры праверцы электроннай дакументацыі прызыўнік быў хутка вылічаны – паведамляе Лідская Газета.