У Гродне пройдзе вялікі фестываль настольных гульняў “Игрокуб”

|

“Игрокуб” запрашае аматараў настольных гульняў з усёй Беларусі і блізкага замежжа сабрацца на вялікую двухдзённую гульнятэку. Удзельнікаў чакае каля 200 разнастайных настольных гульняў: ад дзіцячых і сямейных, да стратэгічных і калекцыйных. Гульнятэкі, прэзентацыі навінак, турніры, конкурс аўтарскіх распрацовак – кожны знойдзе, у што пагуляць.

 

“Игрокуб” гэта таксама выдатная магчымасць пагрузіцца ў мір настольных гульняў. Вялікі і разнастайны асартымент фэсту дапаможа кожнаму ўдзельніку падабраць гульню па цікавасці, апрабаваць упадабаную настолку, пагутарыць за кубкам кавы з аўтарамі і вытворцамі гульняў.

 

“Игрокуб” абяцае стаць традыцыйным фэстам, асноўная мэта якога  развіваць і папулярызаваць настольныя гульні ў Беларусі.

 

Арганізатары фэсту: Крама-клуб настольных гульняў “Кубік” (Гродна) і ТАА “Играриум” (Мінск).

 

Арганізатары “Игрокуба” запрашаюць прыняць удзел у фэсце:

 

– фірмы і індывідуальных вытворцаў настольных гульняў для дэманстрацыі сваіх тавараў;

– клубы настольных гульняў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі;

– аўтараў гульняў і блогераў;

– маладых пачаткоўцаў аўтараў настольных гульняў: у рамках фэсту пройдзе Стартап – гэта добрая магчымасць заявіць пра сябе і свой праект (час падачы заявак з 15 верасня па 15 кастрычніка);

– СМІ, тэлебачанне, інтэрнэт-рэсурсы ў якасці інфармацыйных партнёраў;

– зацікаўленыя прадпрыемствы, фірмы ў якасці фундатараў мерапрыемства.

 

Час правядзення: 25-26 кастрычніка.

Месца правядзення: Гродна, РМЦ “Галактыка” (вул. Лідская, 1).

Уваход: вольны.

 

Ужо цяпер можна сачыць за навінамі фэсту ў супольнасці ў кантакце vk.com/igrokub2014, а зусім хутка пачне сваю працу сайт фэсту igrokub.by.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца:

Тэл. +375 29 258-65-54

email: [email protected]