![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000043132.jpg)
У Гродне рыхтуецца да адкрыцця музей ДАІ (відэа)
У музеі ёсць экспанаты ХІХ і ХХ стагоддзяў не толькі з Беларусі, але і з усяго свету. Таму начальнік УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Талатай кажа, што гэта не ўласна музей гарадзенскай ДАІ, але хутчэй музей бяспекі на дарозе.
Арганізатары спадзяюцца, што музеем будуць цікавіцца і дзеці, і дарослыя. Да прыкладу, школьнікі сюды змогуць прыходзіць на факультатыўныя заняткі.