![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000043154.jpg)
Мытнік з Гродна асуджаны на 4 гады за злоўжыванне паўнамоцтвамі
Акрамя пазбаўлення волі, суд забараніў мытніку займаць любыя пасады прадстаўніка ўлады тэрмінам на 5 год.
50-гадовы супрацоўнік беларускай мытні вырашыў дапамагчы знаёмай жанчыне прайсці мяжу без выплаты пошліны, якая складала 178 млн рублёў. У мужчыны канфіскавалі маёмасць, каб пагасіць страты дзяржавы. Выпадак здарыўся ў жніўні 2013 году на памежным пасту “Прывалка”.
Крыніца: Вячэрні Гродна.