ДТЗ з удзелам самазвала і аўтапоезда (фота)

Два МАЗы сутыкнуліся на адным са скрыжаванняў у вёсцы Конюхі. Кіроўца аўтапоезда праігнараваў знак “Саступі дарогу” і ўрэзаўся ў самазвал.

Машыну развярнула ў другі бок. Правыя колы задняй восі засталіся на праезнай частцы, а левыя над ёю.

Крыніца: ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
