![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000043197.jpg)
Настаўніца школы мастацтваў атрымала штраф памерам 3800 еўра
Больш за дзесяць разоў дзяўчына ездзіла з Гродна ў Абухава працаваць, а яшчэ яна ездзіла ў госці і на лецішча – усе паездкі залічваліся як платныя.
Па словах маладой настаўніцы, яна неаднакратна бачыла на дарозе супрацоўнікаў ДАІ, але яны спынілі яе толькі пасля 38-ога парушэння і паведамілі пра штраф у 3800 еўра.
Зараз машына знаходзіцца на штрафстаянцы. У дзяўчыны няма грошай, каб выплаціць штраф.