![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000043200.jpg)
Гродзенку збіў цягнік
Труп жанчыны 1970 г. нараджэння быў знойдзены каля станцыі Дубна. Загінуўшая жыхарка Гродна некалькі дзён таму выйшла з месцаў пазбаўлення волі. Жанчына мела намер ехаць на цягніку ў Гомель.
22 верасня яе бачылі апошні раз каля станцыі Чарлена. Зараз праводзяцца розныя следчыя дзеянні па высвятленні абставінаў трагедыі.
Крыніца: БЕЛТА.