Хакейны “Нёман” прайграў другі раз запар

|

Спачатку нашая каманда была моцна бітая “Гомелем” (5-1), а затым 11 кастрычніка прайграла і жлобінскаму “Металургу” (3-1), які працяглы час ачольваў цяперашні трэнер гарадзенцаў Спірыдонаў.

 

Вось як выглядае на гэты момант турнірная табліца чэмпіянату Беларусі:

 

Месца Каманда Гульні Шайбы Ачкі
1 “Шаxцёр”, Салігорск 13 57 – 16 32
2 “Юнацтва”, Мінск 14 52 – 23 29
3 ХК “Гомель” 14 49 – 32 27
4 “Нёман”, Гродна 15 46 – 39 27
5 “Металург-Жлобін” 14 45 – 29 27
6 “Хімік-СКА”, Наваполацк 15 47 – 46 23
7 “Дынама-Маладзечна” 14 33 – 32 23
8 ХК “Ліда” 12 27 – 38 14
9 ХК “Брэст” 14 28 – 60 10
10 ХК “Магілёў” 13 16 – 59 8
11 ХК “Віцебск” 14 26 – 52 8

 

Цяпер гарадзенцаў чакае выезд на Віцебшчыну. 14 кастрычніка “Нёман” згуляе ў Наваполацку, а праз два дні – у Віцебску.

 

На сваім лёдзе гарадзенскія заўзятары пабачаць каманду толькі 19 кастрычніка ў гульні супраць “Шахцёра”.