“Нёман” зноў вырывае перамогу ў Лідзе
Інтрыга матчу працягвалася аж да сярэдзіны трэцяга перыяду, але ўсё ж у канцоўцы сустрэчы гарадзенскія хакеісты закінулі чатыры шайбы ў браму “Ліды” і тым самым прынеслі сабе доўгачаканыя тры ачкі.
У складзе пераможцаў шайбамі вызначыліся Павал Корсакаў, Павал Баярчук, Ягор Сцяпанаў і Ілля Назарэвіч.
Трыма асістэнцкімi баламi адзначыўся форвард Максім Осіпаў, які вярнуўся зусiм нядаўна ў клуб.
Пасля матчу трэнер гарадзенцаў Васіль Спірыдонаў адзначыў:
– “Вынікам я задаволены, хаця каманда зараз знаходзіцца не ў лепшай форме. Тут яшчэ сёння Разанцаў «ахіл» парваў на размінцы, у абаронцы ангіна. Вы сёння бачылі, што наш малады абаронца Чэрэвач, малайчына, не разгубіўся, нармальна адыграў. Таму, вядома ж, перамозе радыя.
Можа быць, з маіх вуснаў гэта будзе гучаць неабдумана, але нам трэба зараз да перапынку ў чэмпіянаце дайграць годна. Зараз працуем над тым, каб папоўніць каманду, пакуль у нас гэта слаба атрымліваецца”.
31 лістапада. “Ліда” – “Нёман” 0-4
Фота: lidanews.by