![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000043500.jpg)
Юрась Пацюпа выдаў збор вершаў Багдановіча з уласнымі каментарамі
Адметнасьць выданьня — расейскамоўныя вершы даюцца па-беларуску, у адважным перакладзе ўкладальніка.
Прызнаюся — я не знайшоў да чаго прыдрацца.
Артыкулы і лісты таксама акуратна зьбеларушаныя. Адсюль цэласнае ўспрыманьне Багдановіча.
Вось чаго бракуе выдаванаму цяпер 25-томавіку Ул. Караткевіча, у некаторых тамах там добрая траціна твораў па-расейску. — піша ў сваім фэйсбуку Міхась Скобла.