![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000043548.jpg)
У Гродна завітае СпецРулет
Паралельна з Гродна паказ будзе праходзіць яшчэ ў 16 гарадах. У нашым горадзе імпрэза пачнецца а 19-й гадзіне ў антыкавярні “Жывы час” (вул. Карла Маркса, 13-1).
Першы ў Гродне “Рулет” адбыўся ў траўні бягучага года.
Ідэя праекта палягае ў тым, каб гледачы змаглi ацаніць новыя тэндэнцыi замежнай журналiстыкi i дакументалiстыкi, а таксама прасачыць за ўзроўнем развіцця, на якім знаходзяцца жанры мультымедыя сёння.
Panos Pictures – гэта брытанскае фотаагенцтва, якое спецыялізуецца на асвятленні сацыяльнай тэматыкі міжнароднага значэння.
У час “СпецРулета” будуць прадстаўленыя 9 прац.
Іх аўтары былі пераможцамі такіх прэстыжных фотаконкурсаў, як World Press Photo, Picture of the Year, Sony World Photography Awards і інш.