Вучні Гальшанскай сярэдняй школы былі ўзнагароджаны МНС за выратаванне на вадзе

|

Школьнікі пачулі крыкі, калі адплылі ўжо далёка ад берага. Мужчына і жанчына ледзь трымаліся на вадзе на матрацы, які амаль здуўся.

 

Брат з сястрой дапамаглі дарослым забрацца ў лодку і прывязлі пацярпелых на бераг. Медыцынская дапамога ім не спатрэбілася.

 

Павел вучыцца ў 11 класе, а яго сястра Віка ў 8. Хлопец цікавіцца спортам, а дзяўчынка – прававымі дысцыплінамі. Старшыня Гродзенскага абласного ўпраўлення МНС Сяргей Шпарло ўзнагародзіў брата з сястрой граматамі, сувенірамі і грашовымі прэміямі, – паведамляе TUT.BY