Аўтобусы “Нёман” і “ПАЗ” сутыкнуліся ў Скідзелі
Кіроўца “Нёману” думаў, што паспее праехаць хутчэй, але разлік апынуўся няправільным, як вынік – ДТЗ. “ПАЗ” урэзаўся ў заднюю частку аўтобуса, які апынуўся ў правым кювеце.
Тры чалавекі трапілі ў бальніцу, – паведамляе ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.