Свята рэвалюцыі: ці адзначаюць яго гарадзенцы
7 лістапада ў Беларусі выходны святочны дзень – адзначаецца гадавіна кастрычніцкай рэвалюцыі.
У Польшчы гэтае свята пачалі адзначаць пасля ІІ сусветнай вайны.
Арганізоўваліся ўрачыстыя пасяджэння і лекцыі, вайсковыя парады, мерапрыемсвы каля помнікаў польска –савецкага сяброўства.
Падчас святкаванняў падкрэсліваліся вялікая роля, якую адыграла рэвалюцыя ў развіцці сусветнай дэмакратыі, вырашальнае значэнне Савецкага Саюза для атрымання Польшчай Незалежнасці ў 1918 і ў 1945 гг.
Свята рэвалюцыі ў Польшчы перасталі адзначаць з 1989 г.
Мне было вельмі цікава, як сёння беларусы стаўляюцца да рэвалюцыйных падзеяў.
У сувязі з гэтым вырашыла пайсці пад помнік Леніну, каб паглядзець на запланаваны ў гэтым месцы мітынг.
Я спадзявалася, што гэта будзе больш маштабнае мерапрыемста і што прысутнічаць на ім будзе больш людзей. Аднак было інакш.
Да помніка я прыйшла заўчасна. Сустрэча павінна была разпачацца а 11-й, але яшчэ за хвілін 15 да пачатку перад помнікам стаяла толькі невялікая група людзей сталага ўзросту.
На мае пытанне, што абазначае для іх гэты дзень, група жанчын без роздуму адказала, што гэта вельмі важнае дзяржаўнае свята.
Пасля 15 хвілін, калі сабралася большая колькасць людзей, распачаліся прамовы.
Можна было пачуць, што без кастрычніцкай рэвалюцыі не было б сённяшняй Беларусі, што рэвалюцыя ўнесла ідэалы (адзінства, роўнасць, братэрства), якія дагэтуль жывыя.
Пасля выступленняў людзі традыцыйна паклалі чырвоныя гваздзкі пад помнікам Леніну.
– Чаму адсутнічае моладзь – пытаюся ў аднаго з мужчын.
Ён адказвае, што памятаць пра рэвалюцыйнае падзеі сёння ўжо не модна, што моладзь цікавіцца толькі гульнямі і заходняй культурай.
З размоў, праведзеных з маімі беларускімі аднагодкамі, аказваецца, што моладзь мала цікавіць гэта свята.
Для многіх 7 лістапада абазначае толькі выходны дзень, які “святкуюць” гледзячы тэлевізар або за горадам, але не на мітынгах ці арганізаваных мерапрыемствах.
Паводле маіх назіранняў, жыхары Гродна не надаюць асаблівай увагі святкаванню гадавіны кастрычніцкай рэвалюцыі.
І гэта не тычыцца толькі маладых людзей. Мітынг пад памятнікам Леніну не прыцягнуў вялікай колькасці ўдзельнікаў.
Магчыма, гэта звязана не толькі з тым, што людзі не цікавяцца гісторыяй, але і з тым, што людзі проста не хоча асацыяваць сябе з падзеямі кастрычніцкай рэвалюцыі і тым, што адбывалася ў яе выніку.
Фота аўтаркі
Чытайце таксама:
Беларускія прыгоды і падарожжы польскіх валанцёрак
Чырвоны квадрат на стракатым фоне