“Мова Нанова” зладзіць у Гродне беларускае вяселле
Якім вяселле было раней і што ад традыцыйнага засталося зараз; як ладзіць традыцыйныя вяселле ў сённяшнім дні; што такое “вяселле па-беларуску” – адказы на гэтыя пытанні можна будзе атрымаць 24 лістапада на курсах “Мова Нанова Гародня”.

Госцем занятку будзе “Суполка традыцыйная культуры”.

Яе ўдзельнікі не толькі распавядуць пра традыцыйныя звычаі, але і наладзяць ў аўдыторыі імправізаванае вяселле, каб кожны з удзельнікаў змог акунуцца ў атмасферу беларускай абраднасці.

Таксама на занятку сваім досведам арганізацыі вяселля па-беларуску падзеляцца Антон і Наста Янкоўскія (на здымку ўверсе).

Бясплатныя курсы беларускай мовы “Мова Нанова Гародня” праходзяць кожны панядзелак па адрасе вул. Будзёнага, 48а, пакой 63. Пачатак а 19-й гадзіне.

Арганізатары заняткаў запрашаюць прыходзіць 24 лістапада ў вышыванках, вышымайках, альбо нечым ільняным, ды прыносіць з сабой зробленыя сваімі рукамі падаруначкі для маладых.
