Стрыт-фатаграфія як ілюстрацыя жыцця горада
Паводле задумы ініцыятараў выставы – маладых фатографаў Аляксандра Саенкі, Іллі Гялея, Віталя Дзярнейкі, Яўгена Кандратовіча і Аляксея Бібікава, прадстаўленыя творы паказваюць жыццё звычайных людзей такім, якое яно ёсць, без пастановак.

Фатаграфіі дэманструюць разнастайныя гарадскія сюжэты і цікавыя дэталі, якія кожны чалавек можа пабачыць, калі едзе на працу або проста шпацыруе па знаёмых мясцінах.

Аўтары выставы. Фота Алы Бібікавай
Менавіта яны і задаюць рытм жыцця горада, ствараюць яго “шум вуліц”.

Фотавыстава будзе доўжыцца да 30 лістапада.

Фота аўтара
