Што гарадзенцы ведаюць пра беларускія вяселлі

|

Адказ на гэтае пытанне на вуліцах Гродна шукалі арганізатары курсаў “Мова Нанова Гародня”.

Гарадзенцы пра беларускае вяселле from Serg Sidorenko on Vimeo.

 

На занятках курсаў, якія адбудуцца 24 лістапада, наведвальнікі даведаюцца, якім вяселле было раней і якія традыцыі засталіся дагэтуль.

 

Госці заняткаў з суполкі “Традыцыйнай беларускай культуры” не толькі распавядуць пра традыцыйныя звычаі, але і зладзяць ў аўдыторыі імправізаванае вяселле, каб кожны з удзельнікаў змог акунуцца ў атмасферу беларускай абраднасці.

 

Бясплатныя курсы беларускай мовы “Мова Нанова Гародня” праходзяць кожны панядзелак па адрасе вул. Будзёнага, 48а, пакой 63.

 

Пачатак а 19-й гадзіне.

Відэа Сяргея Сідарэнкі