У Ізміры як у Гродне
Тыдзень таму на сваёй пляцоўцы дзяўчаты Сяргея Камбура разграмілі “Ізмір” з лікам 36-23.

Як і ў Гродне, нашая каманда не давала “прадыхнуць” суперніцам з Ізміра

Здавалася б, на сваёй зямлі турчанкі будуць выглядаць больш годна, але нашая каманда не пакінула ім аніякіх шансаў, перамогшы з лікам 30-20.

У атацы Валянціна Янкоўская
Самай выніковай у складзе “Гараднічанкі” зноў была Наталля Коціна (7 галоў).

Шэсць разоў вызначылася Шарапаноўская, па пяць – Азоліна (на здымку вышэй злева) і Янкоўская.

“Гараднічанка”: Не разбіць, не спыніць, не стрымаць
23 лістапада. Кубак Выкліку. “Ізмір”, Турцыя – “Гараднічанка”, Беларусь 20-30
Фота з афіцыйнага сайта “Ізміра”
