“Мова Нанова” чакае гарадзенцаў на каляднай вечарыне
У праграме свята – дзіцячая частка з падарункамі ад Святога Мікалая і Снягуркі, Калядаванне, традыцыйныя беларускія абрады (жаніцьба Цярэшкі і інш.), гульні, танцы, спевы.
Арганізатары просяць удзельнікаў вечарыны прыходзіць у калядна-маскарадных касцюмах і прыносіць з сабой нешта салодкае на агульны стол: пячэнне, пірагі, тарты, яблыкі, бананы, квас, кампот і г.д.
Запіс ахвотных узяць удзел у каляднай імпрэзе гарадзенскай “Мовы Нанова” адбываецца да 18 снежня па тэл. 8029 887 60 28 (Эмілія) альбо па e-mail: [email protected] (Ігар).
Уваход на “Елку на мове” вольны. Імпрэза пачнецца а 18-й гадзіне па адрасе вул. Будзёнага, 48а-100 (памяшканне ва ўнутраным дворыку будынка).
Курсы беларускай мовы “Мова Нанова Гародня” адбываюцца ў нашым горадзе з 2013 г. Заняткі, якія ідуць па панядзелках, рэгулярна наведвае некалькі дзесяткаў чалавек.