![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000044188.jpg)
Постаці 2: Ала Клемянок (Страшынская)
Вельмі чулая, рамантычная, таленавітая і паэтычная натура, чалавек адкрытага сэрца. Паэтка не складае вершы, яны самі ліюцца з глыбіні яе душы.
Як адзначыў калега Алы Страшынскай па журналісцкаму пяру Юрый Нікалаеў, “…у сваіх вершах Ала Клемянок імкнецца раскрыць духоўны свет чалавека – любоў да бліжняга, да сваёй сям’і, каханне, адносіны паміж людзьмі. На першы план паэтка ставіць чысціню пачуццяў, вернасць у каханні, абагаўляе гэта шматграннае пачуццё, падкрэсліваючы, што без яго духоўны свет чалавека значна збядняецца. Разам з тым яна жорстка ставіцца да парушэння, разбурэння цяпла і шчырасці ў гэтых адносінах”.
Ала Клемянок – аўтарка чатырох зборнікаў паэзіі, лаўрэатка літаратурнай прэміі імя Цёткі.
Глядзіце таксама: