Дубль Баярчука забяспечыў “Нёману” перамогу ў Мiнску над “Юнацтвам”
Госці адолелі гаспадароў з лікам 4:1.
У складзе “Нёмана” дубль аформіў Павал Баярчук, яшчэ па шайбе правялі Канстанцiн Ластавецкi і Дзмітрый Панцыраў.
У гаспадароў адзіную шайбу правёў Якуб Чэрны.
Пасля матчу галоўны трэнер “Нёмана” Васіль Спірыдонаў адзначыў:
«Напярэдадні Кантынентальнага кубка мы правялі два матчы – з “Дынама-Маладзечна” і “Юнацтвам”. З першай камандай гульня ў нас не атрымалася, сёння ж я застаўся задаволены паядынкам – і арганізацыяй, і дысцыплінай.
Таму вынік абнадзейвае, і я думаю, што калі ўсе кампаненты сённяшняй перамогі мы захаваем, то і на Кантынентальным Кубку ў нас павінна многае атрымацца.
Зусім нядаўна каманду папоўніў Яраслаў Крыстэк, я быў ім вельмі задаволены, калі ён толькі прыехаў.
Зараз, калі пайшла нагрузка, бачу, што сёння ў гульні гэта звяно нічым не вызначылася, таму трывога за звязку братоў Маляўкаў і Крыстэка ёсць”.
6 студзеня. “Юнацтва” – “Нёман” – 1:4 (0:1, 1:3, 0:0).