“Нёман” выйграў Кантынентальны Кубак
Перамога ў асноўны час гульні з гаспадарамі турніра гарантавала “Нёману” датэрміновы трыумф у суперфінале Кантынентальнага Кубка.
Гарадзенская каманда бліскуча скарысталася гэтым шансам.
“Нёман” папросту не пакінуў шанцаў гаспадарам турніру, разграміўшы іх з лікам 6:2.
Шайбы ў складзе «Нёмана» закідвалі: Лісічкін, Мiхайлаў, Коршунаў, С.Маляўка, а таксама «навабранец» каманды Яраслаў Крыстэк, які зрабіў “дубль”.
Сустрэчу з казахстанскім “Іртышом”, якая адбудзецца 11 студзеня, гарадзенцы правядуць ужо ў рангу ўладальніка Кантынентальнага Кубка.
Дзякуючы перамозе на турніры гарадзенцы ўжо ў наступным сезоне згуляюць з наймацнейшымі камандамі Еўропы ў хакейнай Лізе чэмпіёнаў.
10 студзеня. “Фіштаўн Пінгвінз”, Германія – “Нёман”, Беларусь 2-6