З Гдыні ў Гародню: па шляхах мадэрнізму і канструктывізму

|

Гэта няпростая задача – параўнаць два настолькі розныя гарады, як Гдыня і Гародня. Аднак, калі прыязджаем у новае месца, у якім даводзіцца трохі пажыць, заўсёды шукаем чагосьці знаёмага – чагосьці, на што можна было б абаперціся, што не адрывала б нас ад свету, у якім мы жылі раней.

 

Мне даволі цяжка вырашыць, што найбольш падабаецца ў Гдыні. Можа зашклёныя высокія лесвіцы белых камяніц, якія ў бязвоблачныя дні набраюць інтэнсіўна блакітны колер, дзякуючы небу, якое ў іх адбіваецца (і гэта яшчэ больш набліжае іх да мора).

 

Можа – камяніцы-караблі. Можа – Французскае узбярэжжа з відам на порт. Можа – тэрасы мадэрністычных віллаў на Каменнай Гары – найбольш экстравагантным раёне Гдыні, ці можа – краявід горада, які бачым з агладнай пляцоўкі у гэты ж самым раёне.

 

У думках я часта гуляю па Гдыні, і мае думкі блакітнага колеру неба і белага колеру ветразяў. Чысціні камяніц.

 

Усё гэта – невыпадкова. У 1918 Польшча атрымлівае незалежнасць. Адначасова, усё больш распаўсюджаным у Еўропе становіцца мадэрнізм. Новыя еўрапейскія краіны ахвотна выбіраюць менавіта гэты архітэктурны стыль, каб падкрэсліць сваё станаўленне да сучаснасці. Мадэрнізм абазначаў пачатак новай эпохі. Быў павевам свежасці.

 

Не абмінуў ён таксама Польшчы. Найбольш поўным, найбольш шыкоўным пачынаннем дзяржавы была забудова Гдыні – Горада з Мора і Мараў. Яшчэ ў 1918 г. у гэтым месцы знаходзілася невялікая рыбацкая вёска. У 1920 г. Прымор’е прынятае было Польшчай і ўжо год пазней пачалося будаўніцтва горада як польскага “вакна ў свет” – будаваўся порт і база ваенна-марскога флоту.

 

Горад, які паўставаў з нічога, быў дасканалай нагодай для архітэктарааў, дызайнэраў, горадабудаўнікоў паказаць свае уменні і фантазію ў рамках стылю, па якім ашалела Еўропа.

 

Дзякуючы таму, сёння ў Гдыні захапляе своеасаблівая аднароднасць і зразумеласць. Вельмі добра адчувальнай з’яўляецца ідэя будовы горада.

 

Мадэрнізм захапляе ў кожнай падрабязнасці. У той самы час з усходу наплывалі ў Польшчу ідэі больш суровага па сваіх перадумовах канструктывізму.

 

Хваля не была такой магутнай, як у выпадку Гдыні, аднак таксама ўнесла ў нашую архітэктуру шмат цікавых формаў, несучы разнастайнасць у традыцыйную, гістарычную архітэктуру такіх гарадоў як Вільня, Львіў ці Гародня.

 

Падчас аднаго з першых шпацыраў па Гародні я скіравалася ў раён Новы Свет. Чула раней пра гэту чароўную частку горада – я спадзявалася ўбачыць старыя драўляныя дамы і прыгожыя агароды.

 

Аднак нечакана знайшла канструктывістычныя дамы ў гэтым раёне, вельмі асаблівую з’ява.

 

На жаль, на драўляных дамах можна ўбачыць сплываючы час – яны часта “ўпрыгожаныя” новымі, пластыкавымі вокнамі, прыбудовамі – іх знешні выгляд зменемы.

 

Засталося іх няшмат. Аднак, няглядзечы ні на што, гэта прадстаўнікі канструктывізму ў яго чыстым выглядзе – толькі драўлянага.

 

“Настаўніцкая калонія” з’яўляецца, на маю думку, найбольш цікавай рэалізацыяй канцэпцыі канструктывізму ў Гародні.

 

Дамы на вул. Чалава і Асіпенкі пабудваныя былі для настаўнікаў і іх сем’яў, якія прыехалі ў Гародню ў міжваенны перыяд.

 

Новы Свет з’яўляўся раёнам шыкоўным. Сёння, занядбаны, часта забыты і недаацэнены, ён ператвараецца ў руіны.

 

Як і ў Гдыні, так і Гародні ва увядзенні новага стылю выражалася імкненне адроджанай дзяржавы да ўключэння яе ў кола еўрапейскай і сусветнай культуры, паказання яго прагрэсіўнасці і скіраванасці на будучыню.

 

Гдыня была паказчыкам таго як канцэпцыя ў цэлым, але трэба адзначыць, што ў Гародні канструктывізм развіваўся таксама вельмі канцэптуальна, не парушаючы пры гэтым лучнасці горада – прыкладам чаго ёсць Настаўніцкая калонія.

 

Аднак, наколькі ў Гдыні мадэрнізм з’яўляецца тым, чым горад ганарыцца, настолькі ў Гародні – трэба спяшацца, каб паспець убачыць тое, што цікавага засталося, бо невядома, што будзе далей.

 

Фота Вольгі Галецкай і Габі Галецкай

 

Чытайце таксама:

 

Беларускія прыгоды і падарожжы польскіх валанцёрак

 

Чырвоны квадрат на стракатым фоне

 

Нёман: рака-сімвал

 

Свята рэвалюцыі: ці адзначаюць яго гарадзенцы


Пра валанцёрак, якія ездзілі беларускай чыгункай


Першыя тыдні ў Гародні або пачатак цікавага знаёмства


Першая сустрэча з Мінскам