![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000044623.jpg)
Фотафакт: На Грандзіцкім рынку гарэў павільён
Як апынулася, гарэў будаўнічы павільён. Дзякуючы аператыўнаму паведамленню ў службу 101, узгарання іншых аб’ектаў атрымалася пазбегнуць. Каб патрапіць у павільён выратавальнікі былі вымушаныя разрэзаць дзверы.
Як высветлілася пазней, павільён загарэўся з-за няспраўнай праводкі. Кіёск належыць рынку, а будаўнічая фірма толькі арандуе яго.