Хакей плюс рамантыка (відэа)
У Гомелі падапечныя Васіля Спірыдонава ў захапляльнае матчы абыгралі мясцовую каманду з лiкам 3:2.
У складзе “Нёмана” дублем вызначыўся Ягор Сцяпанаў. Ён жа стаў аўтарам пераможнай шайбы ў авертайме.
Яшчэ адзін раз у нашай камандзе вызначыўся Павал Баярчук.
Пасля гульні галоўны трэнер гарадзенскай каманды Васіль Спірыдонаў адзначыў:
– «Мы з Гомеля не можам выехаць: у Гомель прыехалі, з Гомеля з’ехалі і зноў у Гомель.
Паездка доўгая атрымалася. За каманду рады. Сёння годна выглядалі, стварылі вельмі шмат момантаў. Гэтак жа гулялі нядрэнна ў Салігорску, але забіць ніяк не атрымлівалася, а вось сёння забілі.
Перамозе вельмі рады, вельмі. Гэтая перамога, напэўна, у псіхалагічным плане вельмі дарагая для нас.
Думаю, што каманда пачне падымацца».
Дзеючы чэмпіён Беларусі “Нёман” на дадзены момант ідзе на чацвёртым радку ў турнірнай табліцы.
“Разынкай” гульні ў Гомелі стала рамантычнае прызнанне ў каханні.
Адзін з гомельскіх заўзятараў зрабіў прапанову сваёй каханай проста ў лядовым палацы.
Дзяўчына да апошняга імгнення не ведала, з якой мэтай усё адбываецца і была ўпэўненая, што адбудзецца ўзнагароджанне каго-небудзь з хакеістаў.
Але ў цэнтральным крузе яе малады чалавек падарыў ёй заручальны пярсцёнак, а дзяўчына адказала на яго прапанову згодай!
14 лютага. “Гомель” – “Нёман” – 2:3 (0: 1, 2: 0, 0: 1, 0: 1)