Лёсы людзей. “Жывая бібліятэка” у Гродне

|

Распавядаць пра цяжкія часы ў гісторыі нашай краіны будуць людзі, якія былі сведкамі падзеяў тых часоў.

 

Вось няпоўны пералік тэмаў, пра якія пойдзе гаворка:

 

  • Якой была Гародня да вайны?
 
  • Як жылося ў вёсцы на захадзе і ўсходзе Беларусі
 
  • Што было на месцы дома Ажэшкі?
 
  • Як гэта – жыць у эвакуацыі?
 
  • Як можна было вытрымаць высылкі і лагеры?
 
  • Як паўплывалі Першая і Другая сусветная вайны на лёсы цэлых сем’яў і родаў?

 

Як гэта працуе?

 

Жывая бібліятэка – гэта незвычайная бібліятэка. Замест звыклых кніг тут выступаюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі, якімі яны гатовы падзяліцца з чытачамі.

 

Прынцып працы Жывой бібліятэкі такі самы, як і ў звычайнай: «чытачы» прыходзяць, запаўняюць «бібліятэчную картку», выбіраюць «кнігу» і «чытаюць» яе на працягу пэўнага часу.

 

Больш пра спецыфіку фармата можна прачытаць тут.

 

Хто арганізоўвае?


Жывая бібліятэка зарганізаваная валанцёрскай групай “Малодшы брат, Малодшая сястра”, якая працуе на базе праграмы “Універсітэт Залатога Веку”, накіраванай на павышэнне якасці жыцця сталых людзей праз іх інтэлектуальную, сацыяльную і фізічную актывізацыю.

 

Праграма рэалізуецца з 2010 г. грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці сектар” пры фінансавай падтрымцы Фонда «Памяць, адказнасць і будучыня» у супрацоўніцтве з Міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Узаемапаразуменне».

 

Калі:

 

14 сакавіка, 15:00

 

Дзе:

 

Гродна, Будзёнага 48а, аўдыторыя 100. Уваход вольны.

 

Пасля заканчэння падзеі арганізатары запрашаюць усіх удзельнікаў на гарбату.