Дзе на Гарадзеншчыне жыць добра? Падводзім вынікі

|

Заробкі і занятасць, колькасць лекараў-спецыялістаў і злачыннасць, будаўніцтва жытла і чысціня паветра – гэта няпоўны пералік паказчыкаў, з дапамогай якіх мы спрабавалі даць адказ, дзе на Гарадзеншчыне жыць добра.

 

Вось агульная табліца, у якой адлюстраваныя месцы раёнаў па кожным з паказчыкаў.

 

Чым ніжэйшая сума месцаў – тым больш высокае месца ў рэйтынгу займае той альбо іншы раён. 

Яшчэ нядаўна пра гэты раён казалі “Астравец – свету канец!”. Размеркавання сюды як вагню баяліся настаўнікі ды медыкі.

 

Цяпер Астравецкі раён – адно з найбольш прываблівых для працы і жыцця месца на Гарадзеншчыне, што і падцвярджае нашае даследаванне.

 

Вялізныя інвестыцыі ў пабудову інфраструктуры для будучай Астравецкай АЭС выклікалі тут бум будаўніцтва і надалі новы штуршок развіццю бізнеса.

 

Ці ўтрымаецца Астравеччына на вышыні нашага рэйтынгу ў наступныя гады, будзе залежыць у многім ад таго, як будуць рухацца справы з фінансаваннем будаўніцтва АЭС.

 

“Твой стыль” ужо пісаў, што нядаўна тэрміны ўводу ў эксплуатацыю энэргаблокаў станцыі зноў былі перанесеныя на пазнейшы тэрмін.

 

Ну але пакуль Астравец – рэйтынгу вянец!

 

Чытайце таксама:

 

Дзе на Гарадзеншчыне жыць добра: заробкі і занятасць


Дзе на Гарадзеншчыне жыць добра: жыллё


Дзе на Гарадзеншчыне жыць добра: жыццё і смерць

 

Дзе на Гарадзеншчыне жыць бяспечней?