Могілкi дзіцячых цацак
Адно з такіх “тварэнняў” знаходзіцца ў двары па вуліцы Болдзіна, каля дома нумар 6а.

На зямлі ляжаць велізарныя тыгры і сабакі ў асяроддзі пластмасавых кветак.

Павешаныя на дрэвах плюшавыя мядзведзі і прыбітыя да сцен лялькі.

Гэта пляцоўка больш палохае, чым радуе. Там нават даросламу чалавеку становіцца страшна.
Цікава, у якія гульні гуляюць дзеці ў гэтым двары?

– Напэўна, пахавай сваю старую ляльку і пакарай нялюбага мяккага мядзведзя.
Мы нікога не асуджаем. Але пляцоўкі каля хат можна зрабіць больш вясёлымі і мілымі. Можа лепш кветкі пасадзіць?
