На гарадзенскай “Мове Нанова” правялі конкурс прыгажосці
Усе ўдзельнікі падзяліліся на Дамы моды і выбралі прыгажуню, якая прадстаўляла іх на конкурсе.


Слухачы павінны былі прыдумаць назву Дому, прэзентаваць яго, а дзяўчынка-прыгажуня – паказаць сваю знаходлівасць у гульні “Кракадзіл” і прадэманстраваць навыкі валодання беларускай мовай.


Пераможцай стала студэнтка Вікторыя, якая атрымала званне “Каралеўна Мовы Нанова Гародня” і падарункі ад арганізатараў.


Дапамагаў выбіраць пераможцу і запоўніў музычную частку заняткаў Яўген Сокалаў, саліст менскага гурта “ZnaROCK”.
