Люксембургскі вечар пройдзе ў Гродне

|

Прэзентацыю сваёй краіны для гарадзенцаў ладзіць валанцёр з Люксембурга Рон Зольфа, які з сакавіка працуе ў грамадскім аб’яднанні “Цэнтр “Трэці сектар”.

 

Удзельнікі сустрэчы даведаюцца пра геаграфію, культуру і гісторыю краіны, пакаштуюць рэгіянальную ежу, вывучаць некалькі словаў па-люксембургску і заспяваюць тамтэйшыя песні.

 

Сустрэча будзе весціся па-ангельску з перакладам на беларускую мову.

 

У сувязі з абмежаванай колькасцю месцаў арганізатары просяць ахвотных узяць у ёй удзел напісаць пра гэта па адрасе [email protected].


Сустрэча пачнецца ў 17.30 17 сакавіка па адрасе вул. Будзёнага, 48а-63.

 

Рон Зольфа (на здымку) мае 26 год. Ён фатограф і сацыёлаг, вучыўся ў Нямеччыне і Швейцарыі. 

У Беларусь хлопец прыехаў, каб пазнаёміцца з новай для яго культурай ды іншым поглядам на жыццё.

 

Фотаздымкі Рона з Гродна ўжо друкаваліся ў “Тваім стылі”.