У Гродне абмеркавалі пытанні польска-беларускага супрацоўніцтва

|

Беларускую дэлегацыю на перамовах ачольваў намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Генадзь Лазута.

 

Удзел у сустрэчы з беларукага боку бралі прадстаўнікі дзяржаўных службаў з Брэсцкай і Гарадзенскай абласцей.

 

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі пытанні пашырэння супрацоўніцтва ў сферы папярэджання катастроф і іншых надзвычайных сітуацый па абодва бакі мяжы, узаемадзеяння паміж санітарна-гігіенічнымі, прыродаахоўнымі, мытнымі і памежнымі службамі.

 

Гэта было ўжо чатырнаццатае паседжанне беларуска-польскай падкамісіі. Наступнае адбудзецца ўжо ў другой палове года на тэрыторыі Польшчы.