Game over: “Нёман” вылятае з плэй-оф

|

У суботнім матчы гарадзенцы мелі шанцы вярнуць інтрыгу і адыграцца ў серыі.

 

Падапечныя Васіля Спірыдонава першымі адкрылі лік (вызначыўся Хамко на восьмай хвіліне).

 

Але яшчэ ў першым перыядзе гаспадары здолелі адыграцца, а пасля ў другім наогул выйсці наперад.

 

Такі лiк пратрымаўся да канца гульні.

 

Такім чынам лік у серыі становіцца 4:1 на карысць «кратоў».

 

Салігорская каманда праходзіць у фінал.

 

Не сказаць, што сёлетні сезон атрымаўся дрэнным для гарадзенскай каманды.

 

“Нёман” выйграў Кубак Салея, стаў ўладальнікам Кантынентальнага Кубка і заваяваў пуцёўку ў хакейную Лігу чэмпіёнаў.

 

Але паўтарыць сваё мінулагодняе дасягненне і стаць зноў чэмпіёнамі краіны ў гарадзенцаў не атрымалася.

 

На гэтым хакейны сезон у Гродна сканчаецца …