У Лідзе ўзялі пад варту двух чыноўнікаў

|

Як паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці, 12 сакавіка абласной пракуратурай былі распачатыя крымінальныя справы ў дачыненні да аднаго з намеснікаў старшыні Лідскага раённага выканаўчага камітэта і старшыні Траццякоўскага сельскага выканаўчага камітэта па фактах хабарніцтва (ч. 3 арт. 430 КК) і злоўжывання ўладай і службовымі паўнамоцтвамі (ч. 3 арт. 424 КК).

 

Далейшае расследаванне крымінальных спраў праводзіцца ўпраўленнем СК па Гродзенскай вобласці.

У дачыненні да абодвух падазроных следчымі прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. Прымаюцца меры, скіраваныя на высвятленне ўсіх акалічнасцяў супрацьпраўнай дзейнасці, у тым ліку датычнасці падазроных да ўчынення іншых злачынстваў карупцыйнай скіраванасці.

Як БелаПАН паведамляў раней, паводле неафіцыйнай інфармацыі, чыноўнікі падазраюцца ў тым, што за ўзнагароду дапамагалі атрымліваць бясплатныя візы грамадзянам, якім выдача такіх віз не прадугледжана.

 

Вячаслаў Будкевіч, БЕЛАПАН