![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000045311.jpg)
Бясплатныя курсы польскай мовы распачаліся ў Гродне
З яе дапамогай група з 16 чалавек будзе засвойваць асновы польскай лексікі і граматыкі.
Дагэтуль Вольга ўжо дапамагала весці заняткі па польскай мове для сталых гарадзенцаў – слухачоў “Універсітэту Залатога Веку“.
Яна ж цягам чатырох месяцаў вяла заняткі клуба “Гарадзенскія ўспаміны”, удзельнікі якога дзяліліся сваімі ўспамінамі пра Гродна.
Вынікі працы клуба плануецца прадставіць у выглядзе інтэрактыўнай мапы.
Вольга Галецка была таксама адной з удзельніц першай гарадзенскай TEDx сустрэчы.