Вернікам у Альшанцы дазволілі пабудаваць касцёл
У парафіі ў Альшанцы зараз каля 3000 тыс. вернікаў.
Гарадзенскія ўлады доўгі час не давалі дазволу на будаўніцтва касцёла, спасылаючыся ў тым ліку і на тое, што супраць гэтага выступае частка мясцовых жыхароў.
Як паведаміў пробашч парафіі ксёндз Павал Салабуда, дазвол на пабудову храма атрыманы.
– Астатні дазвол быў ад кіраўніка краіны. Цяпер будзе створаны спецыяльны калектыў людзей, штаб, які будзе распрацоўваць праект і таксама замовіць геадэзію – кажа святар.
Пад храм вылучына 58 сотак зямлі.
Пробашч мяркуе, што старую капліцу ўдасца перанесці на пляц ля касцёлу, як гістарычны для парафіі аб’ект.
Так мае выглядаць новы касцёл у Альшанцы.
Паводле Радыё Рацыя