Бампербол зараз і ў Гродне
Для пачатку давайце даведаемся, што ж такое бампербол. Гэта від спорту, у якім удзельнікі апранаюцца ў спецыяльныя надзіманыя сферы (бамперболы), і такім чынам імкнуцца забіць мяч у вароты суперніка.
Адзін з арганізатараў гэтай гульні ў нас у горадзе распавёў «Твайму Стылю», як яму ўдалося прывезці ў Гродна бампербол.
“Мінулым летам адзін знаёмы адпачываў на карпаратыве ў Літве. Пасля адпачынку ён, натуральна, падзяліўся ўражаннямі аб розных конкурсах і забавах. Адной з гэтых забаў быў бампербол, але на той момант ні ён, ні я не ведалi як гэта ўсё называецца.
Пасля пачаліся разнастайныя пошукі ў інтэрнэце. Даведаўшыся, што гэта такое, мяне зацікавіў гэты пацешны футбол.
Я расказаў пра гэта свайму брату, пасядзелі-пасмяяліся і паміж справай вырашылі, што было б не дрэнна арганізаваць і ў нас у Гродне.
Спачатку гэта былі больш мары, потым усё ж вырашылі ажыццявіць задуманае. I ўжо зiмой ўзяліся за справу, каб да сезону паспець”.
Якія ставіце перад сабой мэты?
“Пакуль цяжка сказаць. У першую чаргу – гэта новае забаўка, а ў далейшым магчыма арганізацыя розных турніраў.
На днях гулялі самі першы раз, эмоцыі проста зашкальвалі, хоць і гульня патрабуе не малых фізічных намаганняў, так як вага аднаго шара складае 10 кг.
Усе, хто прымаў удзел у гульні засталіся пад уражаннем”.