Гарадзенцы паўдзельнічалі ў гістарычнай перамозе беларусаў над амерыканскімі хакеістамі
Уклад у гістарычную перамогу ўнеслі і гарадзенскія хакеісты: Артур Гаўрус і Яўген Лiсавец. Гарадзенцы адзначыліся адной шайбай (Гаўрус) і дзвюма выніковымі перадачамі (Лiсавец).
Варта адзначыць, што наступны матч на турніры зборная Беларусі правядзе 9 мая. Падапечным Дэйва Льюіса будзе супрацьстаяць расійская дружына. А пакуль на дадзены момант беларусы займаюць першае месца ў сваёй падгрупе.