![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000045923.jpg)
Успамін аб глыбіні – новы кліп ад “Расы мечтателей”
Аўтарам відэа з’яўляецца яшчэ адзін вядомы гарадзенскі музыка – Юры Дубовік.
“Раса Мечтателей” – малады беларускі праект, арыентаваны на людзей з вытанчаным густам.
Назва праекту пайшла ад аднайменнай карціны заснавальніцы калектыва Дар’і Багасловай «Раса Мечтателей» – пішуць пра сябе музыкі на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Творчасць музыкаў не раз была прадстаўленая на старонках “Твайго стылю”. З задавальненнем прадстаўляем вашай увазе і новы кліп музыкаў.