ХК “Нёман” даведаўся пра сваіх супернікаў у Лізе Чэмпіёнаў

Нагадаем, у сезоне 2015-16 хакейная Ліга Чэмпіёнаў пашырыла колькасць удзельнікаў з 44 да 48 клубаў, у лік якіх увайшлі 26 клубаў-заснавальнікаў Лігі, 12 лепшых клубаў шасці нацыянальных чэмпіянатаў, а таксама 10 каманд – “джокераў” з розных краін Еўропы.

 

Матчы групавога раўнду турніру пройдуць з 20 жніўня па 6 верасня 2015 года, кожная з каманд правядзе па дзве сустрэчы дома і дзве на выездзе з кожным з супернікаў па групе. Каманды, якія занялі першае і другое месца ў кожнай групе, праходзяць плэй-оф.

 

У групе “I” беларуская каманда згуляе з нямецкім “Адлерам” і чэшскім “Вiткавiцэ”. Матчы пачнуцца са жніўня, а каляндар гульняў Лігі чэмпіёнаў стане вядомы ў бліжэйшы час.

 

Вось і свежыя каментары ад будучых супернікаў:

 

Тыль Фоўлер, спартыўны дырэктар ХК “Адлер Мангейм”:

 

“Нам дасталіся зусім не простыя супернікі. Заўсёды цікава пачынаць новы сезон, знаёміцца ​​з новымі клубамі і краінамі. У гэтым годзе нам трэба будзе адправіцца ў Чэхію і Беларусь – мы з нецярпеннем чакаем сустрэчы з мясцовымі заўзятарамі, бо хакейныя традыцыі вельмі моцныя ў вашай краіне. Кажучы пра Беларусь, адразу ўзгадваеш, як імкліва у краіне развіваецца хакей – зараз ваша зборная дэманструе выдатную гульню на Чэмпіянаце свету, таму будзе цікава сустрэцца з адным з лепшых беларускіх клубаў”.

 

Пётр Гусiчка, генеральны менеджар ХК “Вiткавiцэ”:

“Беларускі хакей ведаем, у першую чаргу, па поспехах Любаміра Паковiча ў мiнскім “Дынама”. Акрамя таго, я ведаю, што дзяржава надае вялікую ўвагу развіццю гэтага віду спорту ў Беларусі. Я не сумняваюся, што нас чакае цікавае і напружанае супрацьстаянне з “Нёманам”, таму з нецярпеннем чакаю пачатку сезону”.